01 декабря 2010

Творцы пастаўшчыны

.

Пазнай падрабязней аб творчых людзях пастаўшчыны і іх вырабах.


 На выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая ладзілася ў Доме культуры па вуліцы Станкеві­ча ў дзень правядзення конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, маю ўвагу найперш прыцягнулі яркія кветачныя кампазіцыі з цукерак.
 Пастаўшчына багатая не толькі на прыгожыя мясціны. У нас шмат таленавітых, майстравых людзей, што адраджаюць і развіваюць народныя рамёствы, працягваючы традыцыі продкаў.
 Заходзіш у адзін з пакояў Дома рамёстваў “Стары млын” — і нібы трапляеш у вясковую хату з інтэр’ерам сярэдзіны мінулага стагоддзя: на сценах яркія маляваныя дываны з выявамі птушак, звяроў, помнікамі архітэктуры горада. Прыгажосць — вачэй не адвесці. Усе работы выкананы майстрам Вольгай Гукавай.
 Такіх сувеніраў невялікі калектыў “Старога млына”, у штаце якога ўсяго 7 чалавек, падрыхтаваў каля 150. Па словах Таццяны Мікалаеўны, сёлета яны асабліва складаныя ў выкананні.
 Едзем па Старым Двары ў пошуках дома Даната Уладзіміравіча Шышко. Расказваю вадзіцелю пра тое, што гэты чалавек захапляецца разьбярствам.
 На паліцы — чатыры агульныя сшыткі ўласных вершаў, на сцяне — унушальных памераў вышыўкі, на стале — букет свежых лілей. Лынтупчанцы Антаніне Браніславаўне Казловай, нягледзячы на ўзрост, сіл і часу хапае на кожны з любімых заняткаў. З маладосці творчасць для яе — крыніца радасці і ўнутранай гармоніі, найлепшыя лекі для душы.
 Тое, што пастаўчанка Алена Іванаўна Чарэнка — чалавек надзвычай творчы і таленавіты, становіцца зразумела, як толькі яна пачынае пералічваць усе свае былыя і цяперашнія захапленні. Вышыванне крыжыкам, гладдзю, бісерам і стужкамі, вязанне кручком, пруткамі і на машынцы, шыццё адзення і сумак, батык, стварэнне цукерачных кампазіцый, мылаварэнне — нават паловы гэтага спіса хапіла б на некалькі чалавек.

 Разнастайныя куфэркі і шкатулкі, падстаўка для сурвэтак, чаравічак, хлебніца і сухарніца, самабытны ветраны млын, у які можна ўставіць бутэльку спіртнога, арыгінальныя лялькі, што, здаецца, жывуць сваім жыццём…
 Пастаўчанка Святлана Таміліна працуе праграмістам у раённым вузле паштовай сувязі. Аднак камп’ютары, аперацыйныя сістэмы, вылічальныя праграмы — гэта толькі работа, а не лад жыцця
 У выставачных залах Дома рамёстваў «Стары млын» чакаюць наведвальнікаў адразу дзве экспазіцыі: выстава ткацтва «Ручнік як увасабленне часу» і фотавыстава Васілія Белякова «Без прыкрас. Цэрквы і касцёлы Беларусі».
 Вязаць пруткамі, плесці чаўнакамі фрывалітэ, вышываць крыжыкам, бісерам і стужкамі, рабіць букеты з цукерак, кветкі, шкатулкі, сумкі, тапачкі і іншае з пластыкавых бутэлек і пакетаў для смецця, шыць адзенне, ткаць на кроснах, ствараць дзіўныя рэчы ў тэхніцы пэчварк — усё гэта ўмее член народнага клуба “Майстры” Дома рамёстваў “Стары млын” Галіна Сцяпанаўна Калдышкіна.
 Так, крыху перафразаваўшы вядомую цытату з камедыі Л. Гайдая “Каўказская палонніца”, можна ў некалькіх словах ахарактарызаваць метадыста пастаўскага Дома рамёстваў “Стары млын” Крысціну Брэскую.
 Майстар Жанна Васільеўна Глабенка, між іншым, заўважыла: “Маленькія габеленчыкі — добра, але гэта як падручнікі. Хочацца, ды і час ўжо наспеў, саткаць штосьці значнае”. А ўжо ў першых чыслах жніўня “габелен стагоддзя” (я яго так ахрысціла) “стартаваў”.
 Такую сімвалічную назву мае новы габелен, створаны вядомым у раёне майстрам-метадыстам па ткацтве Дома рамёстваў “Стары млын” Ж. В. Глабенка.
 Заварожваюць і як магнітам прыцягваюць выцінанка, бацік і цацкі. Дарэчы, апошняе — з калекцыі персанальных работ кіраўніка ўстановы, члена Саюза майстроў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь Таццяны Петух.

      Все материалы взяты из открытых  источников интернета разных авторов не ограниченных к копирайту.


----------------------------------------
столбец 1 столбец 2

Отправить комментарий